Будынак

Шыфр

212Е000600_23

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Стыль

Сталінскі ампір

Апісанне

Кінатэатр “Радзіма” быў пабудаваны ў 1939 г.  У часы Вялікай Айчыннай вайны будынак кінатэатра панёс значныя страты. У канцы чэрвеня 1941 г. у яго трапіла авіябомба, у выніку чаго быў разбураны дах і частка перакрыццяў, неаднаразова будынак гарэў у пажары. 

У 1948 г. будынак узнавілі з адной вялікай залай на 550 чалавек. Ранейшую назву кінатэатра не захавалі, ён атрымаў новае імя - “Радзіма”.

Трохавярховы Т-падобны ў плане будынак, часткова з падвалам. Перакрыты плоскім дахам. Фасады атынкаваныя, афарбаваныя ў светлых танах: асноўны колер  - бледна-вохрысты з дэкаратыўнымі белымі элементамі, высокі цокаль па перыметру будынка абліцаваны дэкаратыўнай пліткай шэрага колеру (пад мармур). Па усяму перыметру будынак апаясаны антаблементам са складнай прафіліроўкай і масіўным атыкам, які упрыгожаны філёнгамі.

У адноўленым будынку акрамя кіназалу размясцілася бібліятэка, пагулять у шахматы, шашкі, даміно і нават більярд. Кінатэатр паступова ператвараўся ў гарадскі цэнтр культуры.