зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Е000600_26

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак № 14 – элемент забудовы  гістарычнага цэнтра г. Полацка.  Адзін з нешматлікіх гістарычных будынкаў, якія захаваліся на Ніжнім замку.  З’яўляецца прыкладам пабудоў грамадзянскай архітэктуры канца ХІХ – пачатку ХХ ст. так званага цаглянага стылю. 

Мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з прыбудовай да дваровага фасада. Пад часткай дома маецца падвал. Будынак пастаўлены на цокалі, абліцаваным апрацаванымі камянямі. Накрыты двухсхільным дахам з вальмамі з боку дваровага фасада. Фасады нетынкаваныя, змураваныя з чырвонай цэглы. Архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі.

У Вялікую Айчынную вайну будынак № 14 захаваўся. Адразу пасля вайны будынак быў адрамантаваны і выкарыстоўваўся як жылы. Пазней быў прыстасаваны пад дзіцяча-юнацкую спартыўную школу. Пасля рамонту ў 2007 г. зноў эксплуатуецца як жылы. Пра першапачатковы выгляд жылога дома дакладных звестак не выяўлена. Падчас рамонтаў і прыстасаванняў пад іншае функцыянальнае выкарыстанне на фасадах адбываліся некаторыя змяненні, пераробкі аконных праёмаў у дзвярныя і дзвярных у аконныя. Але ў цэлым гістарычнае аблічча жылога дома, элементы архітэктурнага дэкору і тэхніка іх выканання захаваліся. Часткова зменена ўнутраная планіроўка будынка.

Старонка