Шыфр
212Е000600_27
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Стралецкая, 20
Датаванне
1900 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак № 20 з’яўляецца састаўным элементам забудовы гістарычнага цэнтра г. Полацка. Адзін з двух гістарычных будынкаў, якія захаваліся на Ніжнім замку. З’яўляецца прыкладам пабудоў грамадзянскай архітэктуры канца ХІХ – пачатку ХХ ст. так званага цаглянага стылю.
У Вялікую Айчынную вайну будынак № 20 захаваўся. Мяркуючы па плане г. Полацка 1947 г., на тэрыторыі былога Ніжняга замка ацалелі толькі два мураваныя будынкі – № 14 і 20. Адразу пасля вайны будынак быў адрамантаваны і выкарыстоўваўся як жылы.
Пра першапачатковы выгляд жылога дома дакладных звестак не маецца. Слядоў значных перабудоў на фасадах не выяўлена. Выключэнне складаюць пазнейшыя прыбудовы тамбура да тыльнага фасада, пандуса на галоўным фасадзе, замуроўка вокнаў падвала ў цокалі, а таксама металічны навес над пандусам.
Мураваны аднапавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак на бутавым цокалі. Накрыты вальмавым дахам. Фасады нетынкаваныя, змураваныя з чырвонай цэглы. Архітэктурнае рашэнне сціплае.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён