Шыфр
212Е000600_29
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1936 - 1938 гг.
Дом Чырвонай Арміі быў пабудаваны ў 1936-1938 гг.
У архітэктуры будынка найбольш поўна адлюстравана стылістыка постканструктывізму, арыентаваная на ўзоры ордэрнай класікі. Для прыдання будынку манументальнасці і параднасці ў архітэктурным рашэнні фасадаў выкарыстаны элементы ордэра і дэкаратыўнай пластыкі.
У 1944 г. будынак згарэў.
Аднаўленне былога Дома Чырвонай Арміі было завершана ў 1953 г. Дом афіцэраў дзейнічаў у ім да пачатку 2000-х гг. Затым тут да 2011 г. размяшчалася Полацкая дзіцячая школа мастацтваў. Пасля 2011 г. будынак працяглы час не эксплуатаваўся, прыходзіў у заняпад. У 2023 г. пачаўся капітальны рамонт з мадэрнізацыяй былога Дома афіцэраў з прыстасаваннем пад вучэбны корпус Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай. Будаўнічыя работы завяршыліся ў 2024 г.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён