Шыфр
212Е000600_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Войкава, 5
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Перакрыты трохсхільным вальмавым дахам. Пакрыццё даху - металічныя дахавыя лісты. Сцены складзены з ліцавой чырвонай цэглы і афарбаваны ў чырвона-карычневы ("цагляны") колер. Галоўны (паўднёвы) фасад выходзіць на вуліцу Войкава.
Першая вядомая назва вуліцы, на якой знаходзіцца дом № 5, Невельская, сустракаецца пры апісанні забудовы Полацка сярэдзіны XIX ст., пад такой жа назвай пазначана на плане горада 1910 г. У 1946 г. пераіменавана ў вул. Войкава.