Шыфр
212Е000600_31
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1936 г.
Стыль
Постканструктывізм
Будынак уваходзіць у склад забудовы гістарычнага цэнтра г. Полацка. З’яўляецца прыкладам пабудоў грамадзянскай архітэктуры 1930-х гг. у стылістыцы постканструктывізму. Будынак вызначаецца спалучэннем канструктывісцкіх прыёмаў і лаканічных дэкаратыўных элементаў.
Паводле тэхпашпарта, будынак № 43 быў пабудаваны ў 1936 г. Найбольш верагодна, што будынак узведзены па тыпавым праекце. Згодна з дакументамі, у даваенны перыяд у будынку знаходзіліся Дом дзіцяці і дзіцячыя яслі. У Вялікую Ачынную вайну будынак Дома дзіцяці і ясляў захаваўся. Вядома, што дзеці ў першыя дні вайны былі эвакуяваны ў Чувашскую АССР.
У знешнім вобліку будынка захаваны рысы постканструктывісцкай стылістыкі. Мураваны двухпавярховы будынак вызначаецца складанай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй і сіметрычнай схемай. Паўднёвае крыло будынка выцягнута ўздоўж вул. Ф.Скарыны, да яго ў цэнтры тыльнага фасада перпендыкулярна прымыкае дваровае (паўночнае) крыло. Фасады будынка патынкаваныя і пафарбаваныя. Будынак накрыты вальмавым дахам.
За час эксплуатацыі праводзімыя рамонты не сказілі знешні архітэктурны воблік будынка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён