Шыфр
212Е000600_35
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, пр. Францыска Скарыны, 11
Датаванне
1952 г.
Будынак № 11 па пр-це Ф. Скарыны ўваходзіць у склад гістарычнага цэнтра г. Полацка. Гэта мураваны чатырохпавярховы з падвалам Г-падобны ў плане будынак. Для яго будаўніцтва, хутчэй за ўсё, быў распрацаваны індывідуальны праект, або паўторна выкарыстаны.
У забудове праспекта Ф. Скарыны 1950-х гг. будынак вызначаецца сваім архітэктурным рашэннем. У афармленні фасадаў выкарыстаны характэрныя для таго перыяду кампазіцыйныя прыёмы: чляненні фасадаў па гарызанталі і вертыкалі, раскрапоўка падоўжных фасадаў каб пазбегнуць манатоннасці лапаткамі і франтонамі ў завяршэнні, акцэнтаванне вуглавых частак, аб'яднанне вітрынных вокан калонамі і карнізамі ў блокі, спалучэнне балконаў з рознымі тыпамі агароджаў. На фасадах шырока выкарыстаны ляпныя элементы. Упрыгожванне лапатак ляпнымі арнаментальнымі стужкамі сустракаецца і ў іншых гарадах Беларусі, напрыклад, Мінску, Гомелі.
Завершана будаўніцтва жылога дома ў 1952 г. За час эксплуатацыі будынка значных перабудоў не адбывалася. Заменена запаўненне ў большасці аконных і дзвярных праёмаў, замураваны два дзвярныя праёмы на першым паверсе.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён