Шыфр
212Е000600_36
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, пр. Францыска Скарыны, 13
Стыль
сталінскі ампір
Гасцінічны комплекс «Славянскі», раней гасцініца «Дзвіна», размешчаны побач з берагам Заходняй Дзвіны ў цэнтры Полацку па адрасе: праспект Францыска Скарыны, 13. Будынак гасцінічнага комплексу «Славянскі» у складзе забудовы гістарычнага цэнтра г. Полацку ўяўляе сабой прыклад грамадскага будынку ў стылі «Сталінскага ампіру». Будынак пабудаваны ў 1952-54 гг. Аб'ёмна-прасторавае рашэнне чатырохпавярховага будынка гасцініцы атрымала свой канчатковы выгляд пасля рэканструкцыі 1972-76 гг. У цяперашні час будынак з'яўляецца адным з асноўных кампазіцыйных элементаў плошчы. Сваімі крыламі будынак выцягнуты ўздоўж праспекта Францыска Скарыны і вул. Гогаля, а цэнтральным аб'ёмам з васьмі калонным порцікам аб'ядноўваецца ў суцэльны аб'ём. Дах вальмавы, з фальцавым пакрыццём жалезам, афарбаваным сурыкам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён