зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Е000600_38

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

др. пал. ХІХ ст.

Апісанне

Будынак №16 размешчаны ў гістарычным цэнтры Полацка на Вялікім пасадзе. У тэхпашпарце датай будаўніцтва жылога дома значыцца 1948 г. Аднак, хутчэй за ўсё, гэта дата пасляваеннай рэканструкцыі гістарычнага будынка. 

Мураваны жылы дом на месцы будынка пад сучасным №16 згодна архіўным крыніцам быў пабудаваны ў сярэдзіне - другой палове XIX ст. Найбольш ранняе яго ўпамінаннеў дакументальных крыніцах сустракаеццаў 1859 г. У пачатку 1870-х гг. будынак быў адноўлены пасля пажару. Па звестках полацкіх краязнаўцаў, на гэтым месцы існаваў будынак інтэрната настаўніцкай семінарыі, якая была адкрыта ў Полацку ў 1872 г. Аднак пацвердзіць гэтыя звесткі ў архіўных дакументах не ўдалося. 

Як выглядаў жылы дом у другой палове XIX - пачатку XX ст. дакладных звестак не выяўлена. Свой сучасны выгляд жылы дом атрымаў падчас аднаўлення пасля Вялікай Айчыннай вайныў 1948 г. Будынак быў адноўлены ў спрошчаным выглядзе без архітэктурнага дэкору на фасадах і з захаваннем функцыі жылога дома.

Старонка