Шыфр
212Е000600_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Войкава, 7
Датаванне
1936 г.
Стыль
Постканструктывізм
Апісанне
Будынак № 7 размешчаны ў гістарычным цэнтры Полацка на Вялікім пасадзе. Згодна з тэхпашпартам будынка, лазне-пральны камбінат быў пабудаваны ў 1936 г. Пра гэта сведчыць фотаздымак у тагачаснай газеце. Будаўніцтва пачалося, відавочна, раней, каля 1933 г., мяркуючы па ацалелым надпісе на фасадзе.
Фотаздымак з газеты 1936 г. дрэннай якасці. Аднак на ім можна разгледзець, што будынак быў двухпавярховы, накрыты двухсхільным дахам з вальмай на галоўным фасадзе. На даху была люкарна. Аконныя праёмы на галоўным фасадзе былі шырокія. Вокны былі падзелены на дробныя квадраты. На галоўным і бакавым фасадах лініі вокан былі аб'яднаны надаконнымі цягамі. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Цокаль на фасадах, арыентаваных на вуліцу, аддзелены тонкім паяском цягі.