Шыфр
212Е000600_42
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Стыль
эклектыка
Будынак уваходзіць у склад забудовы гістарычнага цэнтра г. Полацка, яго магістральнага праспекта. З'яўляецца прыкладам пабудоў грамадзянскай архітэктуры канца XIX - пачатку XX ст. так званага цаглянага стылю. Мураваны двухпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Фасады нетынкаваныя, зацёртыя па цэгле і пафарбаваныя. Архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі.
Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. Вокны паўпадвала замураваныя, захаваліся перамычкі. У цэнтры на першым паверсе размешчаны лучковы дзвярны праём галоўнага ўвахода, дэкарыраваны сандрыкам. Лучковыя аконныя праёмы першага паверха аформлены аднолькавымі з дзвярным праёмам сандрыкамі, падкрэслены цягай. У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. У 1949 г. быў адрамантаваны з захаваннем функцыі жылога дома. Рашэнне вулічных фасадаў у цэлым захавалася гістарычнае.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён