Шыфр
212Е000600_46
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1956 г.
Будынак педінстытута, сучаснай гімназіі, па тыпавым праекце быў пабудаваны ў 1956 г. Уваходзіць у склад забудовы гістарычнага цэнтра г. Полацка. З’яўляецца прыкладам пабудоў грамадзянскай архітэктуры 1950-х гг.
Прадстаўляе сабой мураваны чатырохпавярховы з падвалам П-падобны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Фасады будынка патынкаваныя і пафарбаваныя. Вырашаны строга і лаканічна.
За час функцыянавання гімназіі значных перабудоў будынка не адбывалася. У 1961 г. праз пераход з заходняга боку да гімназіі далучаны будынак інтэрната, узведзены з сілікатнай цэглы. Падчас рамонтаў зменена аддзелка інтэр’ераў, заменена запаўненне большасці аконных і дзвярных праёмаў, зроблена новая агароджа лесвіцы, навес над галоўным уваходам і інш.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён