Шыфр
212Е000600_48
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Энгельса, 4
Датаванне
пач. ХХ ст.
Будынак № 4 размешчаны ў гістарычным цэнтры Полацка на Вялікім пасадзе. Вялікі пасад старажытнага Полацка пачаў фарміравацца ў XI - XII стст. Да сярэдзіны XVIII ст. у гэтай частцы горада ўжо склалася прамавугольная сістэма вуліц. На планах горада другой паловы — канца XVIII ст. вул. Надзвінская (цяпер Энгельса) ужо зафіксавана.
Па звестках полацкіх краязнаўцаў, будынак № 4 быў пабудаваны ў пачатку XX ст. Гэта мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Накрыты пакатым двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны лаканічна.
У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. На плане г. Полацка 1947 г. пазначаны як двухпавярховая мураваная каробка. У 1948 г. быў адноўлены з захаваннем функцыі жылога дома. Габарыты будынка былі захаваны, фасады змененыя. Хутчэй за ўсё былі перароблены аконныя праёмы, страчаны элементы дэкору, акрамя вуглавых філянговых лапатак.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён