Шыфр
212Е000600_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пачатак ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак № 10 размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Полацка на Вялікім пасадзе. Вялікі пасад старажытнага Полацка пачаў фарміравацца ў ХІ – ХІІ стст. Паводле рэвізіі г. Полацка 1552 г. на Вялікім пасадзе налічваўся 771 двор. Да сярэдзіны ХVIII ст. ў гэтай частцы горада ўжо склалася прамавугольная сістэма вуліц, сярод якіх і вул. Невельская (з 14 снежня 1946 г. вул. Войкава).
Паводле тэхпашпарта, будынак быў пабудаваны ў 1936 г. Аднак гэта яўная памылка. Па стылістычных прыкметах будынак ўзведзены намнога раней, на мяжы ХІХ – ХХ ст. Хутчэй за ўсё, у 1936 г. будынак быў зарэгістраваны як камунальная маёмасць, мажліва адбыліся пэўныя перабудовы і змена функцыянальнага прызначэння.
Будынак № 10 узведзены ў так званым “цагляным стылі”. У Вялікую Айчынную вайну будынак ацалеў. Да нашага часу будынак захаваўся са слядамі перабудоў. У 1957 г. да бакавога ўсходняга фасада быў прыбудаваны гараж-майстэрня. Да яго ў адну лінію прымыкаюць яшчэ два ніжэйшыя гаражы. Пазнейшая прыбудова зроблена да дваровага фасада. Рашэнне галоўнага фасада ў цэлым захавалася гістарычнае.