Шыфр
212Е000600_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Гогаля, 8
Датаванне
1956 г.
Будынак № 8 па вул. Гогаля ўключаны ў пералік забудовы гістарычнага цэнтра г. Полацка. Гэта мураваны чатырохпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак пабудаваны па тыповым праекце. Пабудова накрыта двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя.
У 1948 г. пачалося тыпавое праектаванне ў "Белдзяржпраекце". У 1956 г. будаўніцтва было завершана. За час эксплуатацыі будынка значных перабудоў не адбывалася. Заменена запаўненне ў большасці аконных і дзвярных праёмаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён