Шыфр
212Е000600_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Стыль
Сталінскі ампір
Двухпавярховы будынак, значна выцягнуты ў плане, са складаным абрысам. Гістарычны аб'ём перакрыты вальмавым дахам. Пазнейшыя прыбудовы маюць розныя канструкцыі даху: плоскія, скатныя, вальмавыя. Фасады атынкаваныя, афарбаваныя ў светла-зялёны колер, дэкаратыўныя элементы выдзелены белым колерам. Галоўны (усходні) фасад выходзіць на вул. Гогаля. Фасад вылучаецца багатай пластыкай, прадстаўленай самымі рознымі архітэктурна-дэкаратыўнымі элементамі з арсеналу неакласіцызму, якія надаюць яму адпаведную эстэтычную выразнасць.