зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

будынак

Шыфр

213Г000607_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Войкава, 1

Датаванне

1902 г.

Стыль

Традыцыйная драўляная архітэктура

Апісанне

Будынак аднапавярховы з цокальным паверхам, утвораным у сувязі з паніжэннем рэльефу, прамавугольны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Па перыметры будынка пад дахам праходзіць развіты карніз. Цокальны паверх мураваны, верхні драўляны. На цокальным паверсе аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі. Сцены першага драўлянага паверха ашаляваныя, вуглы вылучаны лапаткамі. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны разнымі ліштвамі з прамымі сандрыкамі і часткова з філянговымі аканіцамі. З боку тарцовага паўночнага фасада ганак з невялікім тамбурам. Два слупы падтрымліваюць над ганкам дах. Да тыльнага заходняга фасада прыбудаваны ганак з драўлянай лесвіцай на першы паверх. Аднасхільны дах над ганкам абапёрты на 4 драўляныя слупы.