Шыфр
413Г000650_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1888 г.
Стыль
Эклектыка
Дом № 2 па вуліцы Вялікая Траецкая — Талмуд Тора, Рамеснае вучылішча Брэгмана. Год пабудовы — 1888. Стыль пабудовы - эклектыка.
Будынак двухпавярховы з сутарэннямi, трапецападобны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Тарцовы фасад, арыентаваны на вул. В. Траецкую, завершаны трохвугольным франтонам, утвораным схіламі даху.
У тымпане франтона аконны праём і дата - 1888 г. Да будынка па вул. В. Траецкай прымыкае сцяна-агароджа, дэкарыраваная арачнымі нішамі і карнізам (прыбудавана пад час капітальнага рамонта). Дваровы фасад вырашаны гладка, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, завершаны карнізам. З заходняга боку зроблена невялікая пазнейшая прыбудова.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён