Шыфр
413Г000650_13
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1906 - 1911 гг.
Стыль
Эклектыка
Будынак двухпавярховы з сутарэннямi і мансардай, Г-падобны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Галоўны фасад нетынкаваны, абліцаваны цэглай. Мае сіметрычную кампазіцыю. Фасадная плоскасць фланкіравана лапаткамі, па гарызанталі падзелена 2 паяскамі міжпаверхавай цягі з сухарыкамі. Лучковыя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі з замковым каменем, падаконнымі карнізамі і філёнгамі. На другім паверсе размешчаны сіметрычна два балконы.
Пасля рэканструкцыі 2001-2002 гадоў будынак значна страціў аўтэнтычнасць - захавалася толькі сцяна галоўнага фасада.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён