зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

413Г000650_14

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1890 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак № 57 пабудаваны пасля пажару 1885 г. у 1890 г. у двары сінагогі. Па звестках гісторыка І. Трусава, у будынку размяшчалася малітоўная школа "Кляуз" для дзяўчынак. Найбольш ранняя выява будынка прадстаўлена на паштоўцы пачатку ХХ ст.  

Вядома, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны вакол сінагагальнага двара было арганізавана яўрэйскае гета № 1. 

Будынак былой малітоўнай школы захаваўся і ў пасляваенны перыяд быў прыстасаваны пад жылы дом-інтэрнат. 

Параўноўваўючы сучасны знешні стан будынка з выглядам на фотаздымку пачатку ХХ ст., можна сцвярджаць, што за гады існавання значных перабудоў не адбывалася. Аб'ём дома, форма даху, архітэктурнае рашэнне фасадаў захаваліся, замураваны толькі некаторыя аконныя праёмы на тарцовых фасадах. Будынак двухпавярховы пад часткай з сутарэннямi, прамавугольны ў плане з уступам на дваровым фасадзе і невялікім рызалітам з блокам лесвічнай клеткі. Накрыты нiзкiм двухсхільным дахам