Шыфр
413Г000650_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1880 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вуліцы Вялікая Траецкая №14 пабудаваны ў 1880 г.
Будынак уключае некалькі аб’ёмаў: гістарычны 2-павярховы будынак 1880 г. пабудовы (раней № 10); 1-павярховы 1880 г. пабудовы (раней № 14) і новы будынак, які займае ўчастак паміж дамамі № 10 і № 14, і таксама ўключае аб’ём дома № 14, архітэктура якога зменена.
Будынак двухпавярховы прамавугольны ў плане накрыты двухсхільным дахам. Складаецца з двух аб'ёмаў. Фасады патынкаваныя.
На месцы двух цэнтральных праёмаў на першым і другім паверхах нішы. Тыльны фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам. У цэнтры фасада на другім паверсе размешчаны балкон.
Другі паўднёва-заходні аб'ём будынка, пабудаваны ў канцы 1980-х гг., уключае ў сябе аднапавярховы гістарычны жылы дом. Вылучаны на галоўным фасадзе вертыкальнымі крапоўкамі. У цэнтры фасада вузкі рызаліт, завершаны фігурным франтонам. У франтоне паўцыркульны аконны праём. Тыльны фасад вырашаны плоска: завершаны карнізам, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. У цэнтры фасада размешчаны 2 балкона.
Паміж дамамі № 14 і 16 мураваная брама.