зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000065_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Кірава, 4

Датаванне

1956 г.

Апісанне

Пяціпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Вырашаны ідэнтычна з домам № 3, размешчаным на няцотным баку вуліцы. Фасады патынкаваныя, сцяна галоўнага фасада апрацавана рустам. Галоўны падоўжаны фасад гарызантальна падзелены на ярусы карнізнымі паясамі. Ніжні ярус акцэнтаваны высокімі на два паверхі арачнымі нішамі, у якіх размешчаны шырокія вітрынныя вокны. Міжаконныя прасценкі на 3-м паверсе ў цэнтры і на флангах дэкарыраваны круглымі плоскімі медальёнамі. На верхнім ярусе фасада вылучаны кампазіцыі неглыбокіх лоджый, размешчаных парамі. Лоджыі на 4-м паверсе маюць балюстрадныя агароджы, на 5-м паверсе -- металічныя. Папарна лоджыі падзелены дэкарыраванымі ляпным арнаментам пілястрамі, у парах паміж імі прасценкі аформлены паўкалонамі. Паміж лоджыямі фасадная плоскасць члянёна арачнымі і прамавугольнымі праёмамі, падкрэсленымі падаконнай цягай і паўбалясінамі. На пятым паверсе чаргуюцца невялікія балконы на буйных кансолях і прамавугольныя аконныя праёмы. Завершаны фасад развітым карнізным поясам на буйных кранштэйнах, паміж якімі размешчаны ляпныя разеткі. Па краю даху праходзіць балюстрадны парапет. Дваровы фасад вылучаны невялікімі трохграннымі рызалітамі на вышыню трох паверхаў, зверху якіх размешчаны балконы. Плоскасці рызалітаў падзелены цягамі. Фасад паміж трэцім і чацвёртым паверхамі падзелены цягай, завершаны карнізам. Аконныя праёмы прамавугольныя. На чацвёртым паверсе балконы падтрымліваюць магутныя ўпрыгожаныя лепкай кранштэйны. Дзвярныя праёмы ўваходаў аформлены простымі парталамі. У дэкаратыўным аздабленні фасада выкарыстаны ляпныя гірлянды. Будынак злучаны з домам №2 устаўкай з праезнай аркай.