Шыфр
412Г000665_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XVI ст.
Стыль
Барока
Апісанне
Будынак па вул. Савецкай № 1 паводле архіўных дадзеных пабудаваны ў 1851 г. на месцы ранейшых пабудоў (карчмы і камяніцы). Да дома прымыкаў аднапавярховы флігель. У 1885 г. у цэнтры г. Гродна адбыўся спусташальны пажар. Пасля пажару ў 1890 г. будынкі на пляцы былі адноўлены, пры гэтым раней аднапавярховы флігель па фронту вул. Савецкай перабудаваны ў двухпавярховы. Затым у 1895 г. да яго ўздоўж вуліцы быў прыбудаваны новы двухпавярховы аб'ём, злучаны праязной аркай. З 1922 г. тут працавала крама канцтавараў Хацкеля Міроўскага.
Будынак двухпавярховы, П-падобны ў плане, складаецца з розначасовых аб'ёмаў. Пад часткай будынка маюцца падвалы. Крыло па вул. Савецкай двухпавярховае, трапецападобнае ў плане, пад двухсхільным дахам.