Шыфр
412Г000665_10
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1895 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак па вул. Савецкая № 15А (вул. Калючынская, 11) — гатэль Левандоўскага. Год пабудовы — 1895. Будынак трохпавярховы з сутарэннямi, накрыты вальмавым дахам. Фасады не тынкаваныя, пафарбаваныя па цэгле. Галоўны фасад арыентаваны на вул. Калючынскую. Лучковыя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі. Сіметрычна на другім і трэцім паверхах размешчаны балконы з ажурнымі агароджамі на фігурных каваных кранштэйнах. Дваровы фасад з боку вул. Савецкай члянёны лучковымі аконнымі праёмамі з клінчатымі перамычкамі, прычым вокны розняцца па шырыні: стандартныя і даволі вузкія.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён