Шыфр
412Г000665_11
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1811 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак па вул. Савецкая № 17 — гатэль “Расія”. Будынак двухпавярховы, Г-падобны ў плане, накрыты невысокiм двухсхiльным дахам. Галоўны фасад патынкаваны. У цэнтры будынка размешчана праходная арка ў двор. Над ёй навісае балкон з ажурнай агароджай на фігурных кранштэйнах. Балкон аб'ядноўвае два праёмы. Па гарызанталі фасад падзелены цягай. Сцяна першага паверха прарэзана прамавугольнымі аконнымі і дзвярным праёмамі без дэкору. На другім паверсе вокны арачныя ў абрамленнях, падкрэсленыя падаконнай цягай. Завершаны фасад карнізам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён