Шыфр
412Г000665_14
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1848 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак па вул. Савецкай № 19 — Дваранскі дэпутацкі сход, дом Фіна. Год пабудовы— 1848. Дабудаваны ў 1875 г. у стылі эклектыкі з перавагай элементаў класіцызму. У 1920-х гг. тут месцілася фотамайстэрня Хомуля.
Будынак двухпавярховы з мансардай, накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Цэнтральная частка вылучана трохвугольным франтонам, апаясаным карнізным поясам. Сцяна першага паверха члянёна прамавугольнымі аконнымі і дзвярным праёмамі без абрамленняў. Тры акна ў цэнтры фасада акцэнтаваны замковым каменем.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён