Шыфр
412Г000665_16
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Савецкая, 23
Датаванне
1856 г.
Апісанне
Буднак трохпавярховы з мансардай, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Разам з былымі гаспадарчымі будынкамі, размешчанымі ў двары, утварае П-падобны ў плане комплекс. Галоўны фасад патынкаваны, мае сiметрычную кампазiцыю. Цэнтральная i бакавыя часткi фасада падкрэслены рызалiтамi, якiя завершаны прамымі атыкамi. Атыкі фланкіраваны слупкамі-тумбамі. Грані слупкоў і паверхня атыкаў аформлены прамавугольнымі нішамі. Вуглы рызалітаў вылучаны руставанымі пілястрамі. Дэкор будынка па складанасці і насычанасці нарастае ад 1-га паверха да 3-га. Паверхі падзелены цягамі. На першым і другім паверхах аконныя праёмы лучковыя ў ліштвах, на трэцім -- арачныя ў ліштвах з падаконнымі філёнгамі. Завершаны фасад развітым карнізам. Парадны ўваход вырашаны ў выглядзе здвоеных арак паўцыркульнага абрысу вышынёй у паўтара паверхі. На рызалітах 3-га паверха размешчаны балконы на фiгурных чыгунных кансолях, якія аб'ядноўваюць па 2 здвоеныя аконныя праёмы паўцыркульнага абрысу.