Шыфр
412Г000665_17
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1870 г.
Будынак па вул. Савецкай № 25 — дом Ратнера. Год пабудовы — 1870. Пераважаюць элементы стылю мадэрн. З 1902 г. працавала крама абутка Шмуэля Гардона. Уяўляе сабой комплекс у плане блізкі да літары П, які складаецца з двух двухпавярховых з сутарэннямi і мансардамі, раней самастойных будынкаў. Паўночны аб'ём прадстаўлены П-падобным у плане будынкам. Крыло па вул. Савецкай накрыта двухсхільным дахам з вокнамі мансарды. Фасады патынкаваныя.
У 1950 г. першы паверх будынка № 25 перапланіравалі пад магазін "Дынама". У 2000 г. праведзена рэстаўрацыя фасадаў будынкаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён