Шыфр
412Г000665_19
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Савецкая, 31
Датаванне
1883 - 1884 гг.
Апісанне
Будынак па вул. Савецкай № 31 - Даходны дом І. Фрумкіна, акруговы суд, адміністрацыйныя ўстановы. Пабудаваны ў 1884 г. па праекце архітэктара Небальсіна. Дом з падвалам выкарыстоўваўся Акруговым судом (для гэтага праводзілася рэканструкцыя). На 1-м паверсе 3 пакоі і кухню займала кватэра Прэнскага, у падвальным аб’ёме 12 пакояў займалі кур’еры, 2 пакоі - бакалейная лаўка.
Трохпавярховы з двухпавярховай правай (паўднёвай) часткай і з цокальным паверхам будынак. З паўночнага боку злучаны з домам № 31 па вул. Ажэшкі. Фасады патынкаваныя.