Шыфр
412Г000665_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
паміж 1795 г. і 1812 г.
Будынак па вуліцы Савецкай № 5 - Дом Шарашэўскага, дом Багуміла.
Асноўны аб’ём дома пабудаваны паміж 1795 і 1812 г. Так, на плане горада 1795 г. азначаны мураваны выцягнуты ўздоўж вуліцы 1-павярховы жылы будынак. У 1848 г. перабудаваны. Будынак меў высокі двускатны дах з мансардамі. У 1886 г. надбудаваны другі паверх, прыбудаваны мураваны свіран і хлеў, якія ў 1910 г. былі перароблены ў флігелі.
У пачатку XX ст. дом быў атынкаваны. Першы паверх дома меў парадны ўваход, аздоблены паўкалонамі (лапаткамі). На першым паверсе былі размешчаны гандлёвыя лаўкі, на другім - кватэры. Пасля вайны першы паверх дома з мэтай стварэння харчовай крамы аб'ядналі з першым паверхам дома № 3.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён