Шыфр
412Г000665_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1820-я гг.
Стыль
Эклектыка
Дом № 7 знаходзіцца ў самай старой частцы вуліцы Савецкай, забудова якой фармавалася да сярэдзіны XVІ ст.
На плане Гродна 1795 г. часткова на месцы дома № 7 паказаны выцягнуты уздоўж вуліцы будынак. Больш дакладныя звесткі аб будынку, які захаваўся да нашага часу, адносяцца да 1824 г. Вядома, што ў гэты час ужо існаваў двухпавярховы мураваны аб'ём па фронце вуліцы. Доўгі будынак з вальмавым дахам адзначаны і на планах 1831-1833 гг. У 1870-я гг. да асноўнага аб'ёма было прыбудавана мураванае паўночнае крыло. У канцы 1880-х -1890 г. прыбудаваны дваровы паўднёвы флігель. Выгляд дома захаваўся ад 90-х гг. ХІХ ст.
На сённяшні дзень будынак двухпавярховы П-падобны ў плане, асімтрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Фасады атынкаваныя. Будынак складаецца з двух аб'ёмаў: прамавугольнага ў плане з невялікай ніжэйшай прыбудовай да тарцовага паўднёва-ўсходняга фасада паўночнага крыла і Г-падобнага ў плане паўднёвага крыла.