Шыфр
412Г000665_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Савецкая, 12
Датаванне
2-я пал. ХІХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Савецкая № 12 — Дом купцоў Франкаў, магазін Жураўскага. Год пабудовы (па звестках Я. Лялькевіч, А. Чарнякевіч) — 1900. Эклектыка.
Першапачаткова дом належаў гродзенскаму друкару Давыду Мейлаховічу. Першапачатковы будынак быў 2-павярховы, каменны, квадратны ў плане, з высокім дахам накрытым дахоўкай. Пажар зруйнаваў дом Мейлаховіча і прымусіў у канцы 90-х прадаць маёмасць купцам Франкам, якія ў хуткім часе пабудавалі тут дом з усімі выгодамі і знакамітым магазінам Жураўскага. Дом набыў 3-ці паверх, праезд і дваровы флігель. Галоўны фасад будынка меў сіметрычную кампазіцыю, з сіметрычна размешчанымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі, 3-мя балконамі з дэкаратыўнымі чыгуннымі кратамі. Дах накрыты бляхай. Рамонты савецкага часу закранулі знешні выгляд будынка, але захавалася аўтэнтычная сталярка і агароджы балконаў.