Шыфр
213Г000068_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. ХІХ - пач. ХХ ст.
Стыль
Цагляны стыль
Будынак №3 размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Віцебска, фарміруе забудову вул. Рэвалюцыйнай. Узведзены на мяжы ХІХ - ХХ стст. у характэрным для таго перыяду, так званым, цагляным стылі. Будынкі №3 і №5 па вул. Рэвалюцыйнай, з дваровымі пабудовамі ўяўляюць сабой адзіны комплекс з агульнай дваровай прасторай. Пабудовы аб'яднаны цаглянай аркай-праездам з дэкаратыўным замкавым каменем, выкананыя ў адзіным стылі з архітэктурай галоўных фасадаў. Для варот у бакавых сценах зроблены нішы глыбінёй у 1/2 цагліны, у якіх захаваліся арыгінальныя завесы на падставах для навескі варот і каваны крук для фіксацыі рашотак у адкрытым стане. У двары будынкаў захавалася аўтэнтычная крышка люка чыгуналіцейнага і машынабудаўнічага завода I. I. Грынбергу к. XIX - п. XX стст., дэкарыраваная раслінным арнаментам з указаннем вытворцы.
Будынак уяўляе сабою ўзор шэраговай цаглянай грамадзянскай забудовы г. Віцебска канца XIX - пачатку XX стагоддзяў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён