Шыфр
513Е000774_15_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Пач. ХХ ст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Мураваны аднапавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Ваконныя праёмы маюць лучковыя перамычкі, своеасаблівую ліштву з трохкутнымі выступамі ў міжаваконнях, падваконныя цягі. Па фасадзе над вокнамі праходзіць цяга, над якой размешчаны пояс з какошнікаў і арак. Фасад раздзелены пілястрамі з нішамі і рустам. Адно з вокнаў акцэнтавана шырокай руставанай аркай, якая выступае над плоскасцю сцяны ў выглядзе атыка. Цокаль дэкараваны квадратнымі нішамі. Фасад завершаны карнізам з сухарыкамі.