зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

513Е000774_16_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

Пачатак ХХ ст.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

Савецкая, 78/18 – былы даходны дом В. Кантаровіча, які быў пабудаваны ў 1914 г. Графічныя матэрыялы (планы і эскізы фасадаў будынка пачатку ХХ ст.) не былі выяўлены.

Мураваны двухпавярховы дом быў пабудаваны на рагу вуліц Раманаўскай і Прысутнай, на тэрыторыі, якая адносілася да Слуцкага фарштата. Аўтар праекта невядомы.

Дэкор фасада, ваконныя праёмы будынка адпавядаюць архітэктурнаму стылю мадэрн. Будынак Г-падобны ў плане, вуглавы. Абодва фасады дэкарыраваны раўнацэнна. Вуглавая частка акцэнтаваная шырокімі пілястрамі і завершана атыкамі. У 1980-я гг. з заходняга фасада будынка былі зняты балконы.