зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

513Е000774_25

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Сацыялістычная, 69

Датаванне

Пачатак ХХ ст.

Стыль

Цагляны стыль

Апісанне

Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Ваконныя і дзвярныя праёмы першага паверха прамавугольнай формы. Адно з вокнаў, размешчанае ў акцэнтуемай частцы фасада, арачнага тыпу і дэкаравана калонамі з замкавымі камянямі. Вуглы будынка таксама дэкараваны замкавымі камянямі. Ваконныя і дзвярныя праёмы другога паверха арачныя. Пад вокнамі праходзіць прафіляваная цяга з дэкаратыўнымі выступаючымі элементамі прамавугольнай формы і паяскамі з какошнікаў. Ваконныя праёмы дэкараваны ліштвой і сандрыкамі. Франтон шматузроўневы з шматступенчатымі зубчыкамі. Фасад будынка раздзелены міжпавярховым поясам, прафіляваным дэкаратыўнымі элементамі ў выглядзе парэбрыка.