зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

513Е000774_26

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Сацыялістычная, 70

Датаванне

Пачатак ХХ ст.

Стыль

цагляны стыль

Апісанне

Будынак па вуліцы Сацыялистычнай,70 – былы жылы дом з гандлёвымі памяшканнямі, які быў пабудаваны ў пачатку ХХ ст. РУП “Могилевское агентство по государственной регистрации и земельному кадастру” (Бабруйскі філіял) вызначае  год пабудовы  - 1917 г. Аўтар праекту невядомы. Графічныя матэрыялы (планы і фасады будынка пачатку ХХ ст.) не былі знойдзены.

Мураваны аднапавярховы, прамавугольны  ў плане будынак з цокалем.  Размешчаны ў заходняй частцы квартала па перыметры забудовы. Уваходзіць у комплекс забудовы вуліцы Мураўёўскай (сёння Сацыыялістычная). Аднапавярховы будынак з кампактным планам сваёй тыпалогіяй  характарызуе мураванае дойлідства г. Бабруйска ў пачатку ХХ ст.

Дом накрыты  вальмавым  дахам з прафіляваных листоў  ацынкаванай сталі. Будынак выкананы ў цагляным стылі.