зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

513Е000774_28

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Сацыялістычная, 73

Датаванне

Пачатак ХХ ст.

Стыль

Цагляны стыль

Апісанне

Мураваны аднапавярховы дом па вуліцы Сацыялістычнай, 73 быў пабудаваны на вуліцы Мураўёўскай, на тэрыторыі, якая адносілася да Слуцкага фарштата. Першапачаткова ў ХІХ ст. тут дазвалялася будаўніцтва толькі драўляных дамоў. Аднак, пасля дзвюх спусташальных пажараў 6 кастрычніка 1901 года і 19 красавіка 1902 года, калі была знішчана значная частка пабудоў, якія знаходзіліся ў найбольш населенай гандлёвай частцы горада, Гарадская Дума прымае рашэнне аб будаўніцтве на месцы знішчаных пабудоў выключна мураваных будынкаў.

Будынак па вуліцы Сацыялістычнай, 73 – былы дом з крамамі, які быў пабудаваны ў пачатку ХХ ст. Аўтар праекту невядомы. Графічныя матэрыялы (планы і фасады будынка пачатку ХХ ст.) не былі знойдзены. 

Гэта быў мураваны аднапавярховы будынак. Накрыты вальмавым дахам. Ваконныя праёмы прамавугольнай формы. Фланкіруецца фасад руставанымі пілястрамі. Уздоўж усяго фасада над вокнамі праходзіць цяга, дэкараваная двухступенчатымі зубчыкамі. Карніз прафіляваны трохступеньчатымі зубчыкамі.