зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

513Е000774_41_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

Пачатак ХХ ст.

Стыль

Цагляны стыль

Апісанне

Будынак па вуліцы Мураўёўскай, 65 (сёння Сацыялістычнай, 85) належыў вядомаму ў асяроддзі хасідскіх яўрэяў купцу 1-й гільдыі Давіду Моўшавічу Барбашу, які гандляваў мануфактурнымі таварамі. Новы мураваны двухпавярховы дом ён пабудаваў пасля пажару, ў 1904 г. На 1 паверсе знаходзіўся магазін мануфактурных тавараў, на 2 паверсе - жылыя памяшканні. Акрамя мануфактурнай крамы Д. Барабаша ў 1904 г. у яго доме на першым паверсе знаходзілася крама бакалейных тавараў Гітэле Каплан і крама садавіны Мовшы Вакселя. І ў наступныя гады памяшканні ў доме здаваліся ў арэнду.

У цяперашні час у будынку знаходзіцца крама “Сказ”, майстэрня па рамонце гадзіннікаў і жылыя кватэры. 

Дом па вуліцы Мураўёўскай, 65 (сёння Сацыялістычнай, 85) уяўляе сабой мураваны двухпавярховы, Г-падобны ў плане будынак. Галоўным з’яўляецца ўсходні фасад будынка, які выходзіць на Сацыялістычную вуліцу (былую Мураўёўскую). Дэкор першага паверха амаль цалкам страчаны. Ваконныя праёмы, высечаныя пад вітрыны, як і дзвярныя, маюць прамавугольную форму. Вокны другога паверха арачныя з замкавымі камянямі і мініяцюрнымі трохвугольнымі прафіляванымі сандрыкамі. Другі паверх багата дэкараваны лякальнай цэглай: паясы з парэбрыкам, зубчатыя фрызы пад карнізам. Захаваліся 2 балконы з каванай агароджай з валютападобнымі завіткамі.

Будынак ушчыльную прыбудаваны да суседніх будынкаў. Дваровыя фасады амаль без дэкора, аздоблены прафіляваным карнізам з зубчыкамі і міжэтажным поясам.