Шыфр
513Е000774_44_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Пачатак ХХ ст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Па адрасе Сацыялістычная, 97 знаходзяцца тры мураваных двухпавярховых будынка.
Адзін - Г-падобны ў плане, накрыты вальмавым шыферным дахам. Усходні і паўднёвы фасады з выразным гарызантальным і вертыкальным чляненнем. Пластыка фасадаў ствараецца руставанымі і гладкімі пілястрамі, паўкалонамі. Ўсе аконныя праёмы прамавугольныя з лучковымі перамычкамі. Прастора другога паверха паміж аконнымі праёмамі аформлена паўкалонамі са стылізаванымі капітэлямі з лякальнай цэглы і пілястрамі. Шырокі прафіляваны міжэтажны карніз дэкарыраваны падваконнымі прамавугольнымі нішамі з геаметрычным арнаментам з цэглы і парэбрыкам.
Другі - прамавугольны ў плане, неатынкаваны будынак. Аконныя праёмы другога паверха прамавугольныя з лучковымі перамычкамі, дэкарыраваны трохчасткавымі замкавымі камянямі, дугавымі сандрыкамі з сухарыкамі. Шырокімі руставанымі плоскімі пілястрамі фасад падзелены па вертыкалі на тры часткі. Аконныя праёмы першага паверха пазбаўлены дэкора, акрамя трох вокнаў у цэнтры будынка, якія дэкарыраваны прафіляванымі сандрыкамі з броўкамі. Фасад завершаны развітым прафіляваным карнізам з сухарыкамі.
Трэці - прамавугольны ў плане, неатынкаваны будынак з двухсхільным дахам. Аконныя праёмы прамавугольныя з лучковымі перамычкамі, аздоблены замкавымі камянямі, броўкамі і сухарыкамі. Вокны першага паверха з падваконнымі нішамі з філёнгамі. Сцяна фланкіравана шырокімі плоскімі лапаткамі, якія на першым паверсе руставаны. Фасад завершаны развітым прафіляваным карнізам з сухарыкамі, па гарызанталі падзелены міжпавярховым поясам з чатырохступенчатымі зубчыкамі.