Шыфр
513Е000774_45_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1901 г.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Мураваны будынак па вуліцы Радзівонаўскай быў пабудаваны ў 1901 г. Гэта быў двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак з атынкаваным першым паверхам. Падчас пажару 1902 г. маёмасць пацярпела, засталіся толькі сцены мураванага дома. У далейшым першы паверх быў часткова перабудаваны: высечаны і перазаложаны ваконныя і дзвярныя праёмы. Другі паверх дэкараваны падваконнымі цягамі, пераходзячымі ў паясок з сухарыкамі, маюцца ліштвы з замкавымі камянямі і сандрыкамі лучковай формы, як і вокны.
У пачатку ХХ стагоддзя ў будынку размяшчалася Бабруйскае таварыства ўзаемнага крэдыту (у 1918 г. у памяшканні таварыства размяшчалася Праўленне саюза кааператываў г. Бабруйска). На 2-м паверсе – прыватная музычная школа С.Х. Гордзінай-Газман. Тут таксама размяшчалася фотатэлье Ш.А. Багаціна “Ренесанс”. Падчас немецкай акупацыі 1918 г. у будынку знаходзілася праўленне Саюза кааператываў Бабруйска.
У цяперашні час у будынку размяшчаюцца салон сувязі, агенцтва нерухомасці, рэкламнае агенцтва, крама мэблі і крама сувеніраў.