зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

513Е000774_47_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1912 г.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

Уладальнік дома на рагу вуліц да нядаўняга часу быў невядомы. Але у 2021 годзе супрацоўнікамі музея было усталявана, што будынак па вуліцы Альхоўскай, 133 – былы даходны дом І. Гіндэнбурга. 

У 1910-я гг. тут жыла сям'я натарыуса Міхала Аляксандравіча Красоўскага і тут жа размяшчалася яго кантора. Вясной 1919 года, пасля нацыяналізацыі, у доме Гіндэнбурга знаходзілася Бабруйская павятовая рада народнай гаспадаркі. Восенню 1920 г., калі ў горад увайшлі польскія войскі, у двухпавярховым доме размясціўся штаб 1-й Вялікапольскай стралковай дывізіі пад камандаваннем генерала Д. Канаржэўскага. Пасля вызвалення города тут размясціўся Клуб савецкіх гандлёвых служачых, пазней клуб працаўнікоў сувязі. Будынак пацярпеў падчас акупацыі гітлераўскіх войскаў, быў адноўлены у канцы 1940-х гг. 

У цяперашні час у будынку размяшчаецца цырульня і Грамадскі пункт аховы парадку.