Шыфр
513Е000774_42
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Камсамольская, 34
Датаванне
Пачатак ХХ ст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Будынак па вуліцы Камсамольскай, 34 – былы дом, які быў пабудаваны ў пачатку ХХ ст. для здачы памяшканняў у арэнду. Аўтар праекту невядомы. Графічныя матэрыялы (планы і фасады будынка пачатку ХХ ст.) не былі знойдзены.
Мураваны аднапавярховы дом быў пабудаваны на вуліцы Адамаўскай, на тэрыторыі, якая адносілася да Слуцкага фарштата. Першапачаткова ў ХІХ ст. тут дазвалялася будаўніцтва толькі драўляных дамоў.
Дом быў размешчаны ў паўднёвай частцы квартала па перыметры забудовы. Аднапавярховы будынак з кампактным планам сваёй тыпалогіяй і дэкорам характарызуе каменнае дойлідства г. Бабруйска ў пачатку ХХ ст.
Галоўным з’яўляецца паўднёвы фасад будынка. Фланкіруючыя вокны (з лучковымі перамычкамі) апраўленыя складанай руставанай ліштвой, падваконнымі цягамі і філёнгамі, акцэнтаваныя буйна руставанымі пілястрамі, вылучаныя надваконным поясам і рэльефнымі кранштэйнамі пад карнізам. Астатнія вокны – прамавугольныя з ліштвой, аб'яднанай з кранштэйнамі пад вянчаючым карнізам. Галоўны ўваход, размешчаны ў цэнтры фасада, акцэнтаваны лапаткамі з нішамі. Уваходныя дзверы маюць філянговыя палотны. Фасад завершаны простым карнізам са стужкай кранштэйнаў.