Шыфр
513Е000774_51_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1905 г.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Мураваны аднапавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Размешчаны ў паўднёвай частцы квартала па перыметры забудовы. Дом накрыты вальмавым шыферным дахам. Будынак выкананы ў цагляным стылі. Аднапавярховы будынак з кампактным планам сваёй тыпалогіяй і дэкорам характарызуе каменнае дойлідства г. Бабруйска ў пачатку ХХ ст. Галоўным з’яўляецца паўднёвы фасад будынка, які выходзіць на Камсамольскую вуліцу (былую Адамаўскую). Кампазіцыя фасаду сіметрычная: фланкіруючыя вокны вылучаны руставанымі лапаткамі. Галоўны ўваход у будынак размешчаны па цэнтры. Ваконныя і дзвярныя праёмы прамавугольнай формы, апраўленыя ліштвамі, завершаны лінейнымі прафіляванымі сандрыкамі. Вокны маюць падваконныя цягі і філёнгі. Фасад завершаны прафіляваным карнізам, які абапіраецца на стужку кранштэйнаў, пад якой праходзіць пояс з сухарыкаў. З левага і з правага боку да дома ўшчыльную прыбудаваны суседнія дамы. Заходні і ўсходні фасады цалкам схаваны. Паўночны, дваровы фасад без дэкора.