Шыфр
513Е000774_47
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Камсамольская, 47
Датаванне
1911 г.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Мураваны двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы квартала па перыметры забудовы. Уваходзіць у комплекс забудовы вуліцы Адамаўскай (зараз Камсамольская). Накрыты вальмавым дахам з металачарапіцы. Будынак выкананы ў цагляным стылі.
Галоўным з’яўляецца паўночны фасад будынка, які выходзіць на Камсамольскую вуліцу (былую Адамаўскую). Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю, якую падкрэслівае паўцыркульная арка ўваходу. Ваконны праём другога паверха над уваходнай групай прамавугольны, з сандрыкам складанай формы з датай пабудовы дома - “1911 г.”. Цэнтральная частка будынка вылучана таксама пілястрамі з глыбокім рустам (з рэльефнай тынкоўкай на другім паверсе) і атыкам складанай формы з вузкім слыхавым акном. Аконныя праёмы першага паверха прамавугольныя, дэкарыраваныя ліштвамі і замкавымі каменямі, глыбокім рустам і падваконнымі цягамі з філёнгамі. Фасад раздзелены міжпавярховым паяском. Аконныя праёмы другога паверха прамавугольнай формы з ліштвамі і падваконнымі цягамі з кранштэйнамі. Фланкіруючыя вокны выдзелены пілястрамі з вертыкальнымі нішамі. Карніз прафіляваны, з дэкаратыўнымі элементамі ў выглядзе двухступенчатых зубчыкаў над фланкіруючымі аконнымі праёмамі.