Шыфр
513Е000774_48
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Карла Лібкнехта, 39
Датаванне
Пачатак ХХ ст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Мураваны аднапавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Размешчаны ў паўночнай частцы квартала па перыметры забудовы. Уваходзіць у комплекс забудовы вуліцы Сталыпінскай (сёння К. Лібкнехта). Аднапавярховы будынак з кампактным планам сваёй тыпалогіяй і дэкорам характарызуе каменнае дойлідства г. Бабруйска ў пачатку ХХ ст.
Галоўным з’яўляецца паўночны фасад будынка. Фасад раздзелены пілястрамі, дэкараваныя ліштвой, аконнымі завяршэннямі і падваконнымі цягамі і філёнгамі. Частка ваконных праёмаў мае лучковыя перамычкі. Цэнтральная частка фасада акцэнтаваная выступаючым парталам з арачным праёмам, цяпер закладзены і пераўтвораны ў вакно. Фасад завершаны прафіляваным карнізам са стужкамі сухарыкаў і дэкараваных кранштэйнаў. Будынак выкананы ў цагляным стылі.