Шыфр
513Е000774_54
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Дзяржынскага, 50
Датаванне
Пачатак ХХ ст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Мураваны двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Ваконныя праёмы на фасадах разнастайныя: прамавугольныя з лучковымі перамычкамі, арачныя. На ўсходнім фасадзе будынка захавалася круглае акно ў цэнтры кампазіцыі, што характэрна для малітоўных дамоў іудзеяў пачатку ХХ стагоддзя.
Фасады дэкарыраваны фланкіруючымі руставанымі лапаткамі, лучковымі сандрыкамі і паўналічнікамі, арачнымі прафіляванымі апраўленнямі вокнаў, падваконнымі цягамі з сухарыкамі, моцна развітымі карнізамі з нішамі, парэбрыкам, кранштэйнамі, ступенчатымі арачкамі. Адноўлены ў 1948 г. Будынак выкананы ў цагляным стылі. Першапачаткова фасады не былі атынкаваныя, фарбай белага колера былі пафарбаваны толькі дэталі дэкора.