Шыфр
513Е000774_56
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Дзяржынскага, 58
Датаванне
Пачатак ХХ ст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Будынак па вуліцы Дзяржынскага, 58 – былы дом з гандлёвымі памяшканнямі, які быў пабудаваны ў пачатку ХХ ст. Аўтар праекту невядомы. Графічныя матэрыялы (планы і фасады будынка пачатку ХХ ст.) не былі знойдзены.
Мураваны аднапавярховы дом быў пабудаваны на рагу вуліц 1-й Слуцкай і Раманаўскай, на тэрыторыі, якая адносілася да Слуцкага фарштата.
Да пачатку будаўніцтва дома яго план і фасад павінны былі быць прадстаўлены ў Думу для зацверджвання ці выпраўлення недахопаў. Пасля пажараў 1901-1902 гг. домаўладальнікі павінны былі строга выконваць супрацьпажарныя разрывы ад бліжэйшых або суседніх пабудоў. Аднак негледзячы на гэта, асобныя ўчасткі квартальнай забудовы ў Бабруйску маюць даволі шчыльны фронт. Да такога ўчастка адносіцца і дадзены дом: будынак быў ушчыльную прыбудаваны да суседніх мураваных дамоў А.Ф. Шварца і М.З. Дарэўскага.
У цяперашні час у будынку размяшчаюцца крамы “Zooмаркет”, “Sweetnail”, “Умка”, “ Inna Of by “.