зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

513Е000774_8

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Савецкая, 64

Датаванне

Пачатак ХХ ст.

Стыль

цагляны стыль

Апісанне

Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Фасады неатынкаваныя, пафарбаваны ў два колеры. Фасад перанасычаны разнастайным дэкорам: руставанымі і фігурнымі лапаткамі, паўкалонамі, лепкай, замкавымі камянямі, сандрыкамі, падваконнымі цягамі з нішамі і гіркамі, сухарыкамі, двухступеньчатымі кранштэйнамі. Ваконныя праёмы 1-га паверха маюць лучковыя перамычкі, 2-га паверха–арачныя. Галоўны ўваход мае арачны праём, апраўлены паўкалонамі і арачным карнізам з сухарыкамі.