Шыфр
313Г000870_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Не раней за 1917 г.
Стыль
Нiжнепасожскiя традыцыi драўлянага будаўнiцтва
Апісанне
Згодна з архіўнымі дадзенымі, дом № 12 быў пабудаваны ў 1917 г. у гэтым жа годзе яго набыла Пёселева Рахіль Элеўна. Дом уяўляе сабой аднакамерны зруб на цагляным падмураку. Больш познія прыбудовы выкананы з пенаблокаў. Будынак прамавугольны ў плане, 2-кватэрны. Дах крыты шыферам, складанай формы, вальмавы на 2/3 даўжыні і са шчыпцом на 1/3 даўжыні ў бок галоўнага фасада. Вокны прамавугольныя, на левым фасадзе вокны адсутнічаюць. Галоўны фасад мае тры акны, усе аздобленыя ліштвай. Галоўны фасад зруба абшыты шалёўкай. На цэнтральным фасадзе тры аднолькавых вокны. Галоўным элементам дэкору вулічнага фасада выступае аконная ліштва, што адрозніваецца выразнай манументальнасцю і канструктыўна адносіцца да тыпу карункаваных ліштваў, але са значнымі мастацкімі асаблівасцямі. Ліштвы гэтага віда распаўсюджаны ў асноўным ў Гомелі, і толькі тройчы былі зафікасаваны за яго межамі.